У другім квартале 2009 года Расія выйшла ў сусветныя лідэры па экспарце нафты і нафтапрадуктаў. Раней больш за ўсіх прадавала Саудаўская Аравія.
Сярэднесуткавы экспарт Саудаўскай Аравіі склаў 7 млн барэляў у дзень, а ў Расіі – 7,4 млн.
АПЕК – арганізацыя краін-экспарцёраў нафты – раіць дзяржавам, якія з’яўляюцца яе сябрамі, змяншаць экспарт для падтрымання адносна высокіх цэн на рынку. Саўдаўская Аравія на парадаў прыслухоўваецца. А вось Расія не з’яўляецца сябрам АПЕК, таму кіруецца толькі ўласнымі інтарэсамі, ігнаруючы заклікі сусветнай супольнасці.
Цяпер барэль нафты каштуе каля $70.
0
0
0
0
0
0