Так выглядаў прышэлец.

Так выглядаў прышэлец.

Незвычайную істоту выявілі двое мексіканскіх фермераў недалёка ад сваіх уладанняў.

Па выгляду істота аддалена нагадвае чалавечае дзіця, але праведзеныя навуковыя эксперыменты паказалі, што яна відавочна незямнога паходжання. Пасля тэсту ДНК стала зразумела, што на зямлі такія віды жывых арганізмаў не сустракаюцца. Вучоныя‑уфолагі пад кіраўніцтвам Хайме Маўсана мяркуюць, што ў Мексіцы быў знойдзены прышэлец, прычым дзіця.

На жаль, больш дакладна ўстанавіць прыналежнасць паводле віду «прышэльца» не ўдалося. Фермеры, якія выявілі невядомую істоту, спалохаліся, прынялі яго за чорта і забілі.

Мексіканцы кінулі яго ў раку, а калі істота паспрабавала вылезці на бераг, яго штурхнулі назад. Барацьба, паводле словаў першых забойцаў іншапланетнай формы жыцця ў гісторыі чалавецтва, была жорсткай. Фермерам, узброеным садовым інвентаром, удалося ўтрымаць іншапланетніка пад вадой толькі з трэцяй спробы.

Вучоныя ў жалобе, бо яны ўпусцілі рэальную магчымасць даследаваць жывога прадстаўніка іншапланетнай цывілізацыі. Мяркуючы па выніках іх доследаў над парэшткамі прышэльца, агульным гуманоідным выглядам падабенства з чалавекам не абмяжоўваецца. ДНК «чужога» нагадвае ДНК чалавека і яшчаркі, а мозг па будове падобны да чалавечага, што дае навукоўцам падставы меркаваць, што від, да якога належаў прышэлец, разумны.

Фермеры сцвярджаюць, што ў іх раёне пастаянна назіраецца незвычайнае свячэнне і дзіўныя аб’екты ў паветры, а на палях рэгулярна ўзнікаюць знакі дзіўнай формы.
Таму аптымістычна настроеныя ўфолагі лічаць, што знаходка фермераў — менавіта прышэлец, а не наступствы мутацыі прадстаўніка мясцовай фауны.

Ці быў гэта насамрэч іншапланетнік, няма ведама. Ніякіх пацверджанняў інфармацыі не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?