Калі палітыка сустрэла кінематограф: Чавес і Стоўн. Фота-AFT

Калі палітыка сустрэла кінематограф: Чавес і Стоўн. Фота-AFT

За суткі да прылёта ў Мінск прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес паспеў пабываць на чырвонам дыване Венецыянскага кінафестывалю ў якасці запрошанага, як герой аднаго з дакументальных фільмаў.

Уга Чавэс атрымаў прыём, які маюць у Венецыі толькі кіназоркі і вядомых рэжысёраў: ён прадэфіляваў па чырвоным дыване пад ухвальныя крыкі і воплескі публікі. Чавесу было няцяжка захапіць шанавальнікаў сваёй палітычнай лініі і тэмпераменту: ён нават шпурнуў кветку ў натоўп, а потым выхапіў з рук аднаго фотакарэспандэнта камеру, каб зазняць уласную персону.

Чавес прыехаў у Венецыю на прэм'ерны паказ дакументальнага фільма «Поўдзень мяжы»/South of The Border, у якім акрамя іншых герояў вядомы амерыканскі рэжысёр Олівер Стоўн зазняў таксама венесуэльскага кіраўніка.

На думку Стоўна, ягоны новы фільм адлюстроўвае кардынальныя змены, што адбыліся ў Паўднёвай Амерыцы ў апошнія гады. Паводле Стоўна ён прэзентуе пункт погляду, супрацьлеглы прынятаму ў амерыканскіх і еўрапейскіх СМІ, якія зазвычай выстаўляюць Чавеса дыктарам.

Да таго ж, у сваім фільме Стоўн палічыў за лепшае не даць слова палітычным апанентам Чавеса. «Нашто шукаць змрочны бок хлопца, які робіць добрыя справы?!» — кажа Стоўн, які апрача венесуэльскага лідэра апытваў таксама кіраўнікоў Аргентыны, Бразіліі, Эквадора, Балівіі, Кубы і Парагвая. Разам з тым, Стоўн прызнаецца, што «Чавес робіць некаторыя рэчы без дай прычыны, абы правакаваць».

Стоўн вядомы сваімі мастацкімі стужкамі, найперш «Прыроджанымі забойцамі», але ён таксама здзейсніў некалькі дакументальных праектаў, сярод якіх вылучаецца «Камандантэ» (2003), стужка пра Фідэля Кастра.

Новы фільм Стоўна — па-за межамі конкурснай праграмы Венецыянскага кінафестывалю, які закончыцца ў найбліжэйшы выхадныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?