Кітайскую мову ў Беларусі вывучаюць 230 вучняў у пяці агульнаадукацыйных установах краіны. Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук 8 верасня ў Мінску на цырымоніі падпісання пагаднення паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Дзяржаўным упраўленнем па працы з замежнымі спецыялістамі Кітая.

Паводле слоў Жука, кітайская мова вывучаецца ў гімназіях № 12 і 23 Мінска, сталічных школах № 10 і 20, а таксама ў віцебскай школе № 44.
Ён зазначыў, што ўсе школы забяспечаны кваліфікаванымі выкладчыкамі кітайскай мовы.

У сувязі з пераходам айчыннай школы на 11-гадовы тэрмін атрымання агульнай сярэдняй адукацыі кітайская мова, як і любая замежная, вывучаецца з 3-га класа.

Як паведаміў Жук, працягваецца работа па выданні нацыянальных падручнікаў кітайскай мовы. Так, выйшаў у свет навучальны дапаможнік па кітайскай мове для 3-га класа, падрыхтавана першая частка дапаможніка для 4-х класаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?