Яна паўстане ў Мінску па ініцыятыве рэжысёра Андрэя Палупанава. Галоўнай задачай стаіць павелічэнне ў краіне колькасці малабюджэтных фільмаў. Таму ў школе будуць рыхтаваць універсальных кіношнікаў, якія самі змогуць здымаць і манціраваць.

Набор ужо пачаўся па спецыяльнасцях «Акцёр кіно», «Фільммэйкер». У далейшым пачнуць вучыць на відэаінжынераў і кінапрадзюсераў, сцэнарыстаў. Курс прадугледжвае навучанне цягам дзевяці месяцаў. Першыя выпускнікі з’явяцца ўжо вясной наступнага года. Тады можна будзе паглядзець і на вынікі навучання — у адным са сталічных кінатэатраў адбудзецца прэзентацыя іх фільмаў.

Сярод выкладчыкаў кінашколы заяўлены прафесійныя акцёры Канстанцін Міхаленка, Таццяна Аляксеенка, Аляксандр Багуслаўскі, які выкладаў у Вісконсінскім універсітэце (ЗША). Але гэта яшчэ не поўны спіс.

«Чаму вы ўпэўнены ў поспеху справы?» — пацікавіліся мы ў Андрэя Палупанава.

— Лічу, што нельга ўвогуле пачынаць ніякі праект, калі не ўпэўнены ў сваім поспеху. Інакш можна памерці са страху. Упэўненасць і няўпэўненасць — гэта катэгорыі суб’ектыўныя. Калі да самога сабе ёсць давер, тады будзе і ўпэўненасць. Можна доўга разважаць над гэтым пытаннем. Я не ведаю, я проста адчуваю поспех.

***

Андрэй Палупанаў нарадзіўся ў 1975 годзе. Скончыў БДУ культуры і мастацтва. Па спецыяльнасці — рэжысёр і выкладчык тэатральных дысцыплін. Працаваў на радыёстанцыях «Сталіца», «Мінск», «Мінская хваля», тэлерадыёкампаніі «Мір». На тэлеканале СТБ прымаў удзел у стварэнні «Новых падарожжаў дылетанта». На кінастудыі LightCinema займаўся вытворчасцю прэзентацыйных, вучэбных, рэкламных фільмаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?