У Нацыянальным выставачным цэнтры адкрылася выстава «Спортэкспа-2009». Удзел у ёй бяруць вытворцы спартовых тавараў і іншыя арганізацыі, чыя дзейнасць звязана з сферай спорту і турызму.

Арганізатары «Спортэкспа-2009» не абмежаваліся выключна паказам апошніх дасягненняў айчыннай вытворчасці. Сёння, напрыклад, на выставе адбудзецца турнір па тайландскаму боксу. Таксама запланаваныя паказальныя выступленні спартоўцаў БРСМ. Заўтрашняя праграма прысвечана навуковай галіне — адбудуцца адразу два навукова‑практычныя семінары. Завершыцца выстава «Спортэкспа-2009» 11 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?