Паводле загада дырэктара бярозаўскага шклозавода «Нёман»
на прадпрыемстве на месяц працягнуты рэжым скарочанага працоўнага часу.Афіцыйная прычына - немагчымасць своечасовага рамонту абасталявання.
Людзі працуюць чатыры гадзіны ў дзень, што іх, зразумела, не задавальняе. Яны лічаць, што дырэктар прадпрыемства паводле заканадаўства за месяц павінен быў папярэдзіць іх аб істотных змяненнях умоваў працы. У сувязі з гэтым
працоўныя шклозавода «Нёман» рыхтуюць скаргу ў Дэпартамент інспекцыі працы.