Аўтобус, у якім знаходзілася 30 супрацоўнікаў Мінаблвыканкама, трапіў у ДТЗ на трасе Мінск-Мікашэвічы.
Сярод пасажыраў быў першы намеснік абласнога старшыні Віктар Шчацько.
Дэлегацыя накіроўвалася ў Любань на паседжання па пытанню правядзення «Дажынак».
Кіроўца аўтамабіля «Фальксваген Туарэг» не падпарадкаваўся патрабаванням ДАІ, машына якой рухалася з сінімі і чырвонымі пробліскавымі агнямі, і не саступіў дарогу аўтобусу.
Кіроўца аўтобуса, спрабуючы прадухіліць аварыю, з'ехаў у кювет.Аўтобус перавярнуўся.
Пацярпелі пяцёра пасажыраў і кіроўца «Фальксвагена». Яны ў шпіталі.