На працягу наступных сямі год Чэхія выдзеліць дадаткова каля $11,25 млн на развіццё тэрыторый, дзе знаходзіліся савецкія вайсковыя базы .

Працы пачаліся ў 1991 годзе адразу пасля вываду з тэрыторыі краіны апошняга савецкага салдата. За гэты час Чэхія інвеставала ўжо каля $79 млн у засваенне тэрыторый.

Працы працягнуцца да 2016 года. Яны праводзяцца яшчэ ў васьмі месцах, дзе часова знаходзіліся савецкія войскі, але ўвогуле такіх месцаў больш за сто.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?