9 верасня новаабраны старшыня Партыі БНФ сустрэўся з адным з кіраўнікоў прапрэзідэнцкай партыі «Закон і справядлівасць» Адамам Ліпінскім.

Беларускі палітык распавёў спадару Ліпінскаму пра нядаўні з'езд Партыі БНФ, пра бачанне фронтаўцамі будучых прэзідэнцкіх выбараў, пра перспектывы АДС.

Другая тэма гутаркі была больш глабальнай. Вось што гаворыць пра яе Аляксей Янукевіч:

«Другая тэма была — магчымасьці супрацоўніцтва грамадзянскай супольнасьці, недзяржаўнага сэктару краінаў Эўропы, Польшчы з незалежнай ад дзяржавы часткай грамадзтва ў Беларусі. Я лічу, што сёньня ёсьць пэўная небясьпека фармалізацыі стасункаў Эўрапейскага зьвязу з грамадзянскай супольнасьцю. Вось ёсьць афіцыйная праграма «Ўсходняга партнэрства» і ўсё, нібыта, туды «заганяецца». Мы вітаем праграму «Ўсходняга партнэрства», але хочам, каб маглі развівацца і наўпроставыя кантакты».

Паводле Аляксея Янукевіча, на наступным тыдні шэраг кіраўнікоў беларускіх палітычных партый наведаюць Стакгольм, дзе сустрэнуцца з міністрам замежных спраў Швецыі Карлам Більтам, прэм’ер-міністрам Фрэдрыкам Райнфэльдам.

Віктар Алёхін, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0