Выбары праз чатыры месяцы, хісткія адносіны з усходняй суседкай... аднак Віктар Юшчанка, пэўна, мусіць таксама прысвяціць свой час змаганню за сваё права піць алкаголь на публіцы. Надоечы акруговы суд Данецка пачаў разгляд пазову тамтэйшага адваката Уладзіміра Алянцэвіча да прэзідэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі.

Абурэнне спадара Алянцэвіч выклікала тое, што галава дзяржавы, выступаючы ад імя Ўкраіны, шмат разоў трапляў у аб'ектывы тэле- і фотакамераў з чаркай, а то і з келіхам алкаголю. Праўнік гатовы падаць суду здымкі, дзе Віктар Юшчанка фігурую са шклянкаю віскі. Пазоўнік звяртае ўвагу суда на тое, што гэта адбылося на святкаванні Дня незалежнасці Ўкраіны, то бок, акрамя прапаганды нездаровага ладу жыцця, на думку Алянцэвіча прэзідэнт негатыўна выстаўляе Ўкраіну ў свеце.

Прыгадалі Юшчанку яшчэ і тое, як у Дзень Перамогі, выпіўшы з ветэранамі «франтавыя 100 грамаў», ён сеў за стырно свайго «Мэрсэдэсу». «Як пасля гэтага можна змагацца з п'янствам на дарогах, які штогод забірае тысячы жыццяў?», - кажа Алянцэвіч.

Нагадаем, Данецк лічыцца апірышчам наўпроставага канкурэнта Віктара Юшчанкі — кіраўніка «Партыі рэгіёнаў» Віктара Януковіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?