Паводле неафіцыйнай інфармацыі, старшынём праўладнага Саюза палякаў у Беларусі можа стаць гродзенскі бізнэсовец Станіслаў Сямашка.
«Ён ніколі не быў сябрам СПБ і не быў звязаны з польскім рухам. Вядомы перш за ўсё як пасьпяховы бізнэсовец і фундатар аднаўлення пахаванняў нямецкіх салдатаў, што загінулі ў часы ІІ сусветнай вайны на Беларус», – піша ў сваім блогу гродзенскі журналіст, сябар апальнага Саюзу палякаў Андрэй Прачобут. Па словах Пачобута, Сямашка ад каметароў адмовіўся: «Я пракаментую гэта заўтра на прэс-канферэнцыі». Сам Сямашка сцвярджае, што ўступіў у лучнікаўскі СПБ у мінулым годзе.
***
З'езд праўладнага Саюзу палякаў у Беларусі адбудзецца 12 верасня. На сёння кіраўніком саюзу з'яўляецца Юзаф Лучнік.
Станіслаў Сямашка вядомы ў Гродне прадпрымальнік. Ён распачаў свой бізнес адным з першых у рэгіёне. Кожны гродзенец ведае ягоны гатэльчык на вуліцы Антонава, збудаваны пры яго непасрэдным удзеле на месцы разбуранага будынку.
Станіслаў Сямашка побач са сваім гатэлем. Фота «Биржа информации»