Свята ўраджаю пройдзе 18-19 верасня.
Афіцыйнаму адкрыццю фестывалю-кірмашу будзе папярэднічаць святочнае шэсце дэлегацый абласцей, у якім возьмуць удзел больш як 600 чалавек. Акрамя таго, на святочныя мерапрыемствы запрошаныя госці з іншых краін, у тым ліку з Расіі.
Пераможцы жніва атрымаюць каштоўныя падарункі, якія набылі на суму ў Br3,5 млрд., а таксама грашовыя прэміі.
Да «Дажынак» у Кобрыне прывялі ў парадак больш як 400 аб'ектаў. Абноўленымі сустрэнуць гасцей фестывалю парк культуры і адпачынку імя А.Суворава з летнім амфітэатрам, гатэль «Беларусь». Упершыню адкрыюць свае дзверы аквапарк і лядовая арэна. Добраўпарадкаваны скверы і дваровыя тэрыторыі, адрамантаваны гарадскія вуліцы.