Праўладны саюз палякаў узначаліў бізнэсовец Станіслаў Сямашка - чалавек, які адмаўляецца разумець беларускую мову, называе сябе апалітычным, але пры гэтым узначальвае абласную суполку Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

 Фота prosto-free.livejournal.com

Фота prosto-free.livejournal.com

Спроба ўзяць інтэрв’ю ў Станіслава Сямашкі перад пачаткам з’езда праўладнага саюза палякаў скончылася безвынікова не толькі таму, што ён не меў жадання адказваць на пытанні. Станіслаў Людвікавіч паведаміў журналісту, што ён павінен размаўляць з ім па-расейску, бо менавіта гэтая мова дзяржаўная, у адрозненне ад беларускай.

Адным з галоўных жыццёвых крытэраў новага кіраўніка праўладнага саюза палякаў з’яўляецца, як стала вядома, «прынцып не лезці ў палітыку». Аднак, згодна з дадзенымі ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама, ён з’яўляецца кіраўніком абласной структуры Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Мусіць, Адміністрацыя прэзідэнта, якая кантралюе працэсы ў СПБ, перажывае перыяд захаплення сюррэалізмам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?