Фольк-фэст у Строчыцах 12 верасня сабраў больш за тысячу гледачоў, якіх не напалохаў ні дождж, ні адлегасць да канцэртнай пляцоўкі, якой стала тэрыторыя музею народнай архітэктуры і побыту.

 Як і «Bela Music», «Камяніцу» выпрабоўваў дождж.

Як і «Bela Music», «Камяніцу» выпрабоўваў дождж.

 Выступае «Нагуаль».

Выступае «Нагуаль».

 Усё файна!

Усё файна!

 Вядоўцам фэсту быў Алег Хаменка.

Вядоўцам фэсту быў Алег Хаменка.

 Сонейка вызірнула!

Сонейка вызірнула!

 На сцэне «Стары Ольса».

На сцэне «Стары Ольса».

 «Крыві».

«Крыві».

Прагноз надвор’я на 12 верасня не абнадзейваў ад самага пачатку – у суботу абяцалі дажджы. Магчыма, кагосьці гэта і адвадзіла ехаць у Строчыцы на фольк-фэст «Камяніца». Але суботняя раніца падарыла надзею – было сонечна і нават горача, нібы і не верасень на двары. Апынулася, што дождж толькі чакаў, пакуль найбольш адчайныя і авантурныя асобы збяруцца сярод узораў драўлянага дойлідства Беларусі ў пяці кіламетрах ад сталіцы. Паслухаць «Крыві», «Стары Ольса», «Нагуаль», «Джамбібум» і «Гаротніца» ды іншых сабрался каля тысячы чалавек.

Дождж нібы па камандзе пачаўся разам з фэстам. Уцякаць было позна, таму далей кожны быў вольны дзейнічаць у новых абставінах, як хто хацеў: большасць кінулася танчыць пад парасонамі і без іх. Гэты момант жыва нагадаў сёлетні фэст у Баравой «Bela Music-2009». Частка гледачоў пахавалася пад саламянымі стрэхамі пуняў і хатаў. Прыгадаўшы «Bela Music-2009», не мінеш параўнаць гэтыя фэсты. Яднае іх тое, што іх ўдзельнікам прыйшлося прайсці праз выпрабаванне дажджом, і варта адзначыць, што ў абодвух выпадках гледачы і музыкі справіліся з гэтай напростай задачай з годнасцю. «Камяніца» ж прыемна ўразіла надзвычай разняволенай атмасферай. І справа тут не толькі ў месцы, дзе ладзіўся фэст. Трэба заўважыць, што якасна іншым быў падыход да арганізацыі мерапрыемства, найперш да пытанняў бяспекі. У Строчыцах амаль не было міліцыянтаў, ахова каля канцэртнай пляцоўкай была надзвычай ветлівай і карэктнай. Шмат каго парадавала рашэнне дазволіць на фэсце піва. Адзіная ўмова – набыць яго можна было ў паўкіламетры ад канцэртнай пляцоўкі і толькі ў пластыку. Такое «выпрабаванне» на тле татальных забаронаў (у тым ліку і ў Баравой), падавалася цалкам прымальным.

Цягам фестывальнага дня давялося пачуць самыя розныя меркаванні пра канцэрт і яго арганізацыю. Аб’ядноўвала думкі людзей тое, што рабіць такія фэсты трэба. І часцей. «Мы проста адвыклі ад самой думкі, што ў нас такое магчыма – ладзіць за горадам фэсты на розныя густы – ад фолку, да року. Трэба замацоўваць гэтую традыцыю», – дзяліліся ўражаннямі маладыя бацькі з Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?