posterГеймер (Gamer)
ЗША, 2009, каляровы, 95 хв.
Рэжысёры: Марк Нэвэлдайн, Браян Тэйлар
Ролі выконваюць: Джэрард Батлер, Майкл С.Хол, Кайра Сэджвік, Логэн Лерман
Жанр: Сацыяльная фантастыка, кампутарны баявік
Адзнака: 6 (з 10)

Стужка Марка Нэвэлдайна і Браяна Тэйлара — бадзёрая сацыяльная фантастыка, зробленая ў традыцыях кампутарнае гульні. Людзі пад прыцэлам, стрэлы й выбухі, разарвана-віртуальныя целы, тэлевізія, што транслюе амаральныя відовішчы. Кожны кадр стужкі апрацаваны, як у коміксе «300», кожная пырска крыві — ілюзія пад дакументальнае відовішча.

Кампутарны геній Кен Кастл стварыў тэхналогіі, што дазваляюць кантраляваць іншых людзей — і граць імі, як у віртуальнай гульні. Джон Цілман, асуджаны на пажыццёвае зняволенне, вядомы, як зорка стралялкі «Забойцы». Кіраваны сямнаццацігадовым геймерам, ён не прайграў ніводнага бою і набліжаецца да прызавой, апошняй гульні. Цілман марыць вырвацца з турмы й знайсці жонку з дачкою. Але Кастл плануе публічна забіць яго.

«Адрэналінавай» мовай (узгадаем стужку, якую так і не выпусцілі на беларускі экран) — падлеткам распавядаюць пра капіталізм і падполле, пра гераічных хакераў і гламурных падонкаў-мільянераў, якія пражыгаюць чужое жыццё. Татальны кантроль над грамадствам, само грамадства, як малімонна-разбэшчаная гульня, адмова ад свабоды — і бойкі за волю.

У гэтых умовах акторы проста не паспяваюць сыграць, Джэрард Батлер паўтарае гераічныя спартанскія жэсты, а Майкл Хол скрыўляецца ў зладзейскіх грымасах. Але большага ад іх і не патрабуецца.

Чырвона-блакітныя сцэны юру, шэры попел смерці, уцёкі за межы. Але куды ўцячэш ад кампутарнае гульні?

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?