У інтэрв'ю «Ежедневнику» заснавальнік газеты Сяргей Атрошчанка заявіў:

«Гэта не звязана ні з палітыкай, ні з эканамічнай сітуацыяй. Мне спатрэбіўся адпачынак для пераасэнсавання зробленага з журналістыцы».

«Обозреватель» выдаецца сем год. Напачатку яго выхад суправаджаўся гучнай рэкламнай кампаніяй. Атрошчанка прынцыпова не ствараў сайт газеты. Тым не менш

«Обозреватель» дасягнуў накладу ў 33 тысячы асобнікаў.

Сяргей Атрошчанка — вядомы бізнэсоўца. Ён з'яўляецца заснавальнікам і генеральным дырэктарам кампаніі па вытворчасці бялізны SERGE. З 1994 да 2002 году быў выдаўцом «Свободных новостей».

Паводле некаторых звестак, «Обозреватель» ствараўся прадпрымальнікам пры спрыянні пэўных дзяржаўных структур у якасці «прыватнай», але спрыяльнай для лукашэнкаўцаў газеты. Ён актыўна распаўсюджваўся праз «Саюздрукі», яго не зачапалі абмежаванні. Яго нават бясплатна раздавалі ў цягніках Беларускай чыгнукі, нароўні з «Советской Белоруссіей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?