Паўлу Севярынцу вярнулі кнігу, якую канфіскавалі супрацоўнікі міліцыі і КДБ.

Як паведамляла «НН» раней, 6 верасня ў Паўла Севярынца канфіскавалі яшчэ невыдадзены раман «Сэрца святла».

На гэтым тыдні раман нарэшце вярнулі. Гаспадыня кватэры, дзе адбыўся ператрус, патэлефанавала Севярынцу са словамі «забірайце свае паперы». Севярынец забраў кнігу, але, як аказалася, у ім не стае 216 старонак – дзвюх частак з дванаццаці. Чаму супрацоўнікі паваахоўных органаў не аддалі гэтыя часткі, застаецца загадкай.

Павел Севярынец ужо накіраваў скаргі ў РУУС і пракуратуру Цэнтральнага раёну і збіраецца змагацца за поўнае вяртанне свайго твору.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?