16 верасня будзе разглядацца пытанне пазбаўлення статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці помніка прамысловай архітэктуры.

 Фота globus.tut.by

Фота globus.tut.by

На месцы першай мінскай электрастанцыі могуць збудаваць гатэль, паведаміў старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Паводле яго словаў, 16 верасня адбудзецца пасяджэнне Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, на якім будзе вынесена пытанне пра пазбаўленне статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці будынка першай мінскай электрастанцыі, які месціцца ў парку Горкага побач з цыркам. Гэты ўнікальны помнік прамысловай архітэктуры, быў пабудаваны ў 1895 годзе. Комплекс будынкаў былой электрастанцыі знаходзіцца ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў, адносіцца да 3-й катэгорыі матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей. Станцыя складалася з дзвюх паравых машын магутнасцю 50 i 100 конскiх сiл з трыма дынама-машынамi пастаяннага току напружаннем 120 вольт i токам 250 ампер кожная. Спачатку станцыя забяспечвала электрычнасцю цэнтральную частку горада. Побач са станцыяй быў збудаваны гатэль у стылі мадэрн, які не адно дзесяцігоддзе выкарыстоўваўся мінскім цыркам. Адзначым таксама, што будынкі першай сталічнай электрастанцыі былі ўлюбёнымі аб'ектамі творчасці мінскіх мастакоў-графікаў – А. Тычыны, А. Астаповіча, М. Друшчыца, П. Гуткоўскага ды інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?