16 верасня БХД ладзіць адмысловую канферэнцыю, прымеркаваную да юбілею аднаго з заснавальнікаў беларускага хрысціянска-дэмакратычнага руху.

Браніслаў Ігнатавіч Эпімах–Шыпіла нарадзіўся 4 (16) верасня 1859 года ў фальварку Судзіловічы Лепельскага павета Віцебскай губерні (цяпер гэта в. Будзькаўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці) Адзін з стваральнікаў беларускага выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца» і студэнцкага «Беларускага навукова-літаратурнага гуртка» .Склаў першую хрэстаматыю беларускай літаратуры.

Браніслаў Эпімах-Шыпіла з’яўляецца адным з заснавальнікаў беларускага хрысціянска-дэмакратычнага руху. Менавіта ў асяродку беларускага студэнцтва Пецярбурга і ўзнікла Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Прыкладна ў 1917 годзе ў Петраградзе прадстаўнікі беларускай дыяспары на чале з ксяндзамі А.Станкевічам і В.Гадлеўскім заснавалі партыю Хрысціянска-дэмакратычная злучнасць, на базе якой у 1927 годзе ў Вільні была створана партыя Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1930 года і абвінавачаны па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Знаходзіўся ў зняволенні да 12 верасня 1930. Быў вымушаны пакінуць Мінск і выехаў у Ленінград, дзе і памёр у 1934 годзе.

АП, паводле bchd.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0