Міністэрства абуранае артыкулам газеты, які нібыта кампраметуе супрацоўнікаў міліцыі.

Пра намер падаць у суд на «Камсамолку» сёння заявіў намеснік міністра унутраных спраў Яўген Полудзень на сустрэчы з журналістамі ў Акадэміі МУС.

«Мяркую, што сёння паступіць у суд заява на «Камсамольскую праўду» з-за неабгрунтаванага абвінавачвання супрацоўнікаў міліцы», – цытуе намесніка міністра БелТА . Паводле ягоных слоў, журналісты газеты сказілі інфармацыю пра падзеі ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Дзень горада.

«У артыкуле зазначылі, што міліцыя спрабавала дагнаць мужчыну. А ў бібліятэцы ў гэты дзень працавалі супрацоўнікі аховы і МНС, якія і спрабавалі выратаваць гэтага грамадзяніна», – патлумачыў намеснік міністра.

Публікацыя «Камсамолкі» называлася «Мужчына разбіўся, зваліўшыся з трэцяга паверху Нацыянальнай Бібліятэкі». З артыкулу вынікае, што інфармацыю пра тое, што мужчыну спрабавалі дагнаць міліцыянты, была атрыманая газетай ад ананімнай крыніцы. Зараз выданню прыйдзецца прадставіць у судзе чалавека, які з’яўляецца гэтай крыніцай або заплаціць штраф за неправераную інфармацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?