Пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска праводзіць праверку па факце гібелі трох чалавек у кватэры аднаго з дамоў на вуліцы Гая.

Як паведамілі ў пракуратуры горада, тры трупы ў стане гніення былі выяўленыя супрацоўнікамі міліцыі і ратавальнікамі 15 верасня. Іх выклікалі суседзі, якія адчулі пах дыму.

Загінулымі аказаліся 46-гадовая гаспадыня кватэры, якая знаходзілася ў санвузле, яе сужыцель, таксама 46 гадоў, і 75-гадовая маці. Труп апошняй падпіраў уваходныя дзверы ў пярэднім пакоі. Жыхары кватэры злоўжывалі спіртным, вялі антыграмадскі лад жыцця. Апошні раз суседзі бачылі іх два тыдні таму.

Пры аглядзе жылля былі выяўлены сляды выгарання падлогі, частковага гарэння на сценах і мэблі. Паводле папярэдняй версіі, жыхары загінулі ад атручэння чадным газам.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0