16 верасня а 18-й з нагоды 10-й гадавіны знікнення Ганчара і Красоўскага Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы ладзяць акцыю салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы.

Сёньня ў Беларусі і за яе межамі праводзіцца традыцыйны Дзень салідарнасьці з беларускімі палітвязьнямі і сем’ямі зьніклых апанэнтаў А. Лукашэнкі.

16 верасьня з нагоды 10-й гадавіны зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы арганізоўваюць акцыю памяці зьніклых лідэраў апазыцыі на Кастрычніцкай плошчы Менску.

Сярод іншых на акцыю запрошаныя дэпутаты Вярхоўнага Савету Беларусі 12 і 13 скліканьняў, сваякі зьніклых, актывісты апазыцыі.

Акцыя будзе праводзіцца ў традыцыйным фармаце «Ланцуга неабыякавых людзей» з партрэтамі зьніклых. Паводле лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, фармат акцыі не патрабуе спэцыяльных дазволаў уладаў – такое рашэньне было ўхваленае Вярхоўным судом Беларусі. Перад правядзеньнем акцыі А.Лябедзька ў адмысловым лісьце зьвярнуў на гэта ўвагу міністра ўнутраных спраў А. Куляшова.

Радыё «Свабода»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0