Андрэй Міхневіч стаў трэцім на турніры па лёгкай атлетыцы Pedro’s Cup.
Беларускі штурхальнік ядра Андрэй Міхневіч стаў трэцім на турніры па лёгкай атлетыцы Pedro’s Cup, які прайшоў у Польшчы.
Да срэбнага медаля беларус не дакінуў толькі адзін сантыметр. У выніку другое месца ў паляка Томаша Маеўскага, а золата выйграў амерыканец Крысціян Кантвел.