Ля ўніверсітэцкага інтэрнату на прывакзальнай плошчы раскладзена аграмаднае вогнішча з кнігаў. Кнігі падвозяць на машынах і жаўнеры кідаюць іх у полымя.
У Цхінвалі наладзілі вогнішча з кнігаў. Пра гэта піша блогер Дзмітры Старасцін і дадае фота.
10 верасня да будынку ўніверсітэцкага інтэрнату на прывакзальнае плошчы на машынах падвозілі кнігі – і жаўнеры кідалі іх у полымя. Сярод кнігаў, асуджаных на спаленне — творы грузінскіх класікаў, зборнік вершаў Гётэ, «Сярэднявечная рэлігійная паэзія Х стагоддзя», «Гісторыя францускай літаратуры».
Знішчэнне кніг арганізаваў рэктар Паўднёва-Асецінскага ўніверсітэта Тэймураз Какоеў, каб вызваліць бібліятэкі для расейскіх кніжак, дасланых, як гуманітарная дапамога.
0
0
0
0
0
0