Затрымалі яго толькі каля Абухава. Кіроўца быў нецвярозы.

«Фольксваген-Джэта», які рабіў дзіўныя выкрунтасы на адной з вуліц Шчучына, заўважылі супрацоўнікі шчучынскай міліцыі. Спроба спыніць аўто не ўдалася, бо яе кіроўца націснуў на газ ды даў дзёру ў бок Гродна. На адным з кавалкаў дарогі на хуткасці 180 км у гадзіну ён выляцеў на сустрэчную паласу і мог нарабіць бяды. На шчасце, на пачатку 11-й ночы на трасе не было шмат машын.

Бліжэй да Гродна да пагоні далучыліся супрацоўнікі Гарадзенскай ДАІ. Спыніць аўто змаглі толькі ля Абухава. Кіроўца, аднак, зачыніўся ў машыне і адмаўляўся выходзіць з яе. Міліцыянтам давялося выбіць бакавое шкло, каб выцягнуць парушальніка. Аднак той і далей працягваў супраціўляцца.

Высветлілася, што 45-гадовы жыхар Шчучына быў такі п'яны, што добра не ўсведамляў, што адбываецца.

У міліцыі на яго склалі 5 адміністратыўных пратаколаў.

Твой Стыль

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0