Самалёт коштам 700 млн. рублёў адышоў да дзяржавы.

Сёлета напачатку лета супрацоўнікі мытні «Мінск-2» канфіскавалі ў камерцыйнай структуры ў г. Смалявічы самалёт АН-26Б. Прычынай канфіскацыя, як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэту, сталі выяўленыя падчас праверкі парушэнні ўвозу самалёта з Украіны ў Беларусь.

Яшчэ напрыканцы кастрычніка мінала году самалёт быў дастаўлены ў рэспубліку і зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэестры грамадзянскіх паветраных суднаў РБ, аднак ў мытныя органы дакументы пра ўвоз транспартнага сродку для афармлення не былі прадстаўленыя, а плацяжы не ўносіліся. Пры гэтым самалёт больш за паўгады актыўна выкарыстоўваўся ўладальнікам, які ажыццяўляў грузавыя перавозкі.

Паводле факту быў распачаты адміністрацыйны працэс. Суд Кастрычніцкага раёна Мінска 14 верасня вынес рашэнне канфіскаваць самалёт АН-26Б агульным коштам 700 млн. рублёў на карысць дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?