5 – 500 гадоў (1506) з часу Клецкай бiтвы памiж войскам ВКЛ на чале зь Міхалам Глiнскiм i войскам крымскiх татар. Першая вялікая перамога над крымскімі татарамі.

11 – 150 гадоў з дня нараджэньня этнографа Ўладзімера Дабравольскага (1856–1920), які дасьледаваў жыцьцё беларусаў Смаленшчыны, уклаў «Смаленскі абласны слоўнік».

15 – Прачыстая ў каталікоў.

15 – 175 гадоў з дня нараджэньня паэта й журналіста Вінцэся Каратынскага (1831–1891), сакратара Ўладзіслава Сыракомлі.

15 – 75 гадоў з дня нараджэньня знакамітага дэрматавэнэроляга й біяхіміка Мiкалая Ягоўдзiка.

19 – Яблычны Спас у праваслаўных.

19 – 175 гадоў з дня нараджэньня Зыгмунта Чаховіча (1831–1907), удзельніка паўстаньня 1863 г. Быў асуджаны на 12 гадоў катаргі. Па вяртаньні жыў у маёнтку Бясяды (цяпер Лагойскі раён), дзе зь ім пазнаёміўся і карыстаўся ягонай вялікай бібліятэкай малады Янка Купала.

20 – 50 гадоў з дня нараджэньня заслужанага трэнэра Валер’я Бабука (гіравы спорт, армрэстлінг, паўэрліфтынг).

21 – 75 гадоў з дня нараджэньня літаратуразнаўцы Юліі Канэ (1931). Дасьледавала практычна ўсю паваенную літаратуру. У 1991 г. выехала ў Ізраіль, пасьля чаго кантакты зь ёй перапыніліся.

21 – 100 гадоў з дня нараджэньня пісьменьніка Макара Пасьлядовіча (1906–1984).

21 – 225 гадоў (1781) з дня атрыманьня гербу Дрысай (цяпер Верхнядзьвінск).

27 – 100 гадоў з дня нараджэньня паэта, музыкі Сяргея Новіка-Пеюна (1906–1994), аўтара славутых «Зорачак». За сваё жыцьцё паэт пасьпеў пабыць вязьнем у польскіх, савецкіх і нацысцкіх канцлягерах.

28 – Спленьне (Прачыстая) у праваслаўных.

29 – 250 гадоў з дня нараджэньня філёзафа, матэматыка й астранома Яна Сьнядэцкага (1756–1830), рэктара Віленскага ўнівэрсытэту, дырэктара Вiленскай астранамiчнай абсэрваторыi (1806–1825).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?