Прэзідэнт Венесуэлы прапанаваў ствараць калгасы для пад'ёму сельскагаспадарчай вытворчасці.

Уга Чавэс правёў 19 верасня пашыранае паседжанне рады міністраў з удзелам губернатараў, на якім паведаміў, што накіраваў у парламент законапраект аб Федэральнай рады ўраду ў мэтах павышэння эфектыўнасці кіравання краінай.

Чавэс заклікаў губернатараў больш актыўна ўдасканальваць вытворчую базу і формы ўласнасці на сродкі вытворчасці для паскоранага прасоўвання да «баліварыянскага сацыялізму».

У прыватнасці, ён прапанаваў стварыць калгасы для пад’ёму сельскагаспадарчай вытворчасці. Прэзідэн Венесуэлы нагадаў, што «калгасы былі створаныя ў савецкія часы» і на сёння працягваюць «паспяхова працаваць» у Беларусі, якую ён нядаўна наведаў.

Паводле Газета.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0