У выніку сутыкнення легкавіка з прыгарадным аўтобусам пацярпелі пяць чалавек. Вінаваты ў ДТЗ кіроўца паспрабаваў уцячы, але яго дагнала «хуткая».

Аварыя здарылася прыблізна ў дзевяць вечара 20 верасня на 71-м кіламетры аўтадарогі Кобрын-Стоўбцы на выездзе з Баранавічаў. Аўто «ВАЗ-21051», за рулём якога знаходзіўся 36-гадовы беспрацоўны жыхар Баранавічаў, пры выездзе на галоўную дарогу не прапусціла прыгарадны рэйсавы аўтобус «МАЗ-206» і ўрэзалася ў яго. У салоне легкавіка разам з кіроўцам знаходзіліся шэсць чалавек, пяцёра з іх, у тым ліку і кіроўца, атрымалі траўмы. У аўтобусе ніхто не пацярпеў.

Адразу пасля сутыкнення кіроўца «ВАЗ-21051» кінуў аўто з пасажырамі ды збег. Але далёка не ўцёк – яму стала дрэнна і яго падабрала «хуткая». У легкавіку былі знойдзеныя пабітыя пляшкі ад спіртнога, пасажыры аўто былі нецвярозыя. Пасведчання кіроўцы ў парушальнік не меў.

Паводле Intex-press

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0