У Беларусі падвышаецца попыт на камфортныя нумары ў санаторыях.

Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна‑курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 21 верасня.

Паводле яго слоў, беларускія турысты сталі больш выбіральнымі ў пытаннях якасці лячэння і камфорту пражывання.

Дарагія камфортныя нумары выбіраюць адпачывальнікі, якія купляюць пуцёўкі за ўласныя сродкі. У 2009 годзе здраўніцы рэалізоўвалі пуцёўкі ў санаторыі па цане ад 1 млн. 200 тыс. рублёў на 21 дзень з пражываннем у стандартным нумары на два месцы.

Балбатоўскі паведаміў, што будзе распрацавана сістэма зніжак на адпачынак у беларускіх санаторыях у зімовы сезон, аднак цяпер гаворка пра зніжкі не ідзе, бо санаторыі цалкам запоўненыя.

Балбатоўскі адзначыў устойлівы попыт на беларускія здраўніцы на працягу апошніх двух‑трох гадоў. У студзені—жніўні санаторыі былі запоўненыя на 90%, а летам — на 100%. Летам ў Беларусі працавалі 102 санаторыі, на 24 тыс. 500 месцаў і 82 аздараўленчыя арганізацыі на 10 тыс. месцаў.

У найбліжэйшыя гады будаўніцтва новых санаторыяў у Беларусі не плануецца. Паводле меркавання Балбатоўскага, дзейных здраўніц дастакова, хоць летам попыт на пуцёўкі перавышае прапанову. Ён падкрэсліў, што немагчыма павялічыць колькасць месцаў у санаторыях, не даючы належнай якасці медыцынскіх паслуг, складнікам якіх з’яўляюцца прыродныя лячэбныя фактары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?