Міліцыя працягвае правяраць датычнасць гродзенскага пенсіянера да выбуху 3 ліпеня 2008 г. у Мінску

У дачыненні 74‑гадовага гарадзенца заведзеная крымінальная справа паводле ч.2 арт. 295 «Незаконныя дзеянні ў дачыненні зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў», паведамляе БелаПАН.

Зараз прапрацоўваюцца розныя версіі, у тым ліку і на датычнасць мужчыны да выбуху 3 ліпеня ў Мінску.

Пенсіянеру пагражае тэрмін да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, 15 верасня супрацоўнікі Упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю па Гродзенскай вобласці сумесна з калегамі з іншых аператыўных службаў знайшлі самы буйны за апошнія гады арсенал зброі. Яна захоўвалася ў кватэры 74‑гадовага пенсіянера, жыхара Гродна.

Аператыўнікі цэлых пяць гадзін канфіскоўвалі і апісвалі схаваную ў кватэры зброю, а ўвесь арсенал ледзь змясціўся на падлозе ў вялікім пакоі.

У пратакол канфіскацыі патрапілі тратылавыя шашкі і выбухоўка агульнай вагой больш за 3,5 кг, самаробныя выбуховыя прылады, баявая граната, аптычны прыцэл для вінтоўкі і інш. Ператрус праводзіўся ў межах расследавання крымінальнай справы паводле факту выбуху ў Мінску ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0