У нядзелю 30 ліпеня пройдзе традыцыйнае Сьвята паэзіі і песьні «Ракуцёўшчына-2006». Месца правядзеньня былы фальварак Ракуцёўшчына (Маладзечанскі р-н). Пачатак а 12-й.

Дабрацца можна аўтамабілем ці роварам па трасе Менск–Маладэчна да павароту ля в. Плябань (прыкладна 58-ы кілямэтар), а потым павярнуць направа ў кірунку да вёскі Чысьць. Праехаць кілямэтры два-тры.

Электрычкамі – ад станцыі Менск-Пасажырскі да станцыі Уша (гэта вёска Краснае). Электрычкі адыходзяць а 9.14 і 10.00. Прыбываюць адпаведна а 10.44 і 11.27. Адтуль (ад чыгуначнай станцыі Уша) маршруткамі, як дзяржаўнымі, так і прыватнымі. Сказаць, што да Ракуцёўшчыны. Праезд электрычкай – 2 520 руб., маршруткай 300-500 руб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0