Суд Савецкага раёна Мінска аштрафаваў Максіма Вінярскага на адзін мільён пяцьдзясят тысяч рублёў. Суддзя Аксана Рэлява прызнала Максіма вінаватым у парушэнні правапарадку падчас вулічнай акцыі.

Максім Вінярскі быў затрыманы ўвечары панядзелка разам з моладзевым лідэрам Яўгенам Афнагелем за ўдзел у акцыі салідарнасці са зняволенымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам, а таксама маладафронтаўцам Арцёмам Дубскім.

Затрыманне адбылося пасля акцыі, якую праводзілі на Кастрычніцкай плошчы Мінска болей за 10 актывістаў «Еўрапейскай Беларусі». Акцыя працягвалася ўсяго 20 хвілін.

Позна ўвечары Яўгена вызвалілі без складання пратакола. Максіма - прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці і пакінулі на ноч на Акрэсціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?