Фота з Вікіпедыі.

Фота з Вікіпедыі.

Арганізацыю Аб’яднаных нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры ўпершыню ўзначаліць жанчына. Гэта пасол Балгарыі Ірына Бокава, на пасаду генеральнага дырэктара яе рэкамендавала Выканаўчая рада UNESCO.

З 58 краін – удзельніц Рады падчас пятага туру выбараў яе кандыдатуру падтрымала 31, на карысць міністра культуры Егіпта Фарука Хосні выказаліся 27.

Першым кіраўніком арганізацыі быў брытанец Джуліян Хакслі (1946—1948), затым UNESCO кіравалі Хайме Торэс Бодэт (Мексіка), Джон Тэйлар, Лютэр Эванс (абодва ЗША), Вітарыно Веранезе (Італія), Рэне Маё (Францыя), Амаду Махтар М.Боў (Сенегал), Федэрыка Маёр Сарагоса (Іспанія), з 1999 г. узначальваў Каіціра Мацуура (Японія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0