Беларусь не здымае амбіцыйных задач перад эканомікай. Аб гэтым заявіў прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з кіруючым дырэктарам банка АКА «Аўсфюркрэдыт‑Гезельшафт» Гансам‑Ёргам Тотам.

«Мы працягнем рэалізацыю інвестыцыйных і інавацыйных праграм на бліжэйшыя 3—5 гадоў», — сказаў прэм’ер‑міністр. Ён адзначыў, што пры агульным спадзе эканомік суседніх дзяржаў тэмп росту інвестыцый у Беларусі складае ў бягучым годзе амаль 117 працэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?