Праваслаўны святар будзе сёння, 23 верасня, свянцаць найбольш аварыйна небяспечныя вуліцы Ленінскага раёна сталіцы.
Святар храма Святога Апостала Андрэя Першапакліканага айцец Уладзімір правядзе службу аб пакліканні боскай дапамогі, блаславіць і пасвенціць супрацоўнікаў ДАІ і іх службовыя аўтамабілі.
Потым у суправаджэнні патрульных машын ДАІ ён паедзе свянцаць аварыйна‑небяспечныя участкі дарогі, дзе загінулі людзі і адбылася найбольшая колькасць ДТЗ.
Свянцаць будуць МКАД, вуліцы Дзянісаўскую, Маякоўскага, Пляханава.
Гэта першая сумесная акцыя сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі і Беларускай праваслаўнай царквы.
0
0
0
0
0
0