23 верасня ў сталіцы праходзіць медыка‑асветная акцыя «Вымерай свой ціск, скажы інфаркту і інсульту — не!».

Да 21‑й гадзіны кожны жыхар сталіцы можа бясплатна змераць артэрыяльны ціск у паліклініках, імправізаваных пунктах, арганізаваных у дзяржаптэках, гіпермаркетах, гандлёвых дамах ды на рынках.

Пры неабходнасці супрацоўнікі пунктаў дадуць талоны ў раённыя палікнінікі і кардыялагічныя цэнтры, Мінскі гарадскі кардыялагічны дыспансэр.

Ад артэрыяльнай гіпертэнзіі пакутуюць 40% мінчукоў, асабліва векам за 60 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?