Кіраўніцтва АўтаВАЗа дамовілася з прафсаюзамі пра скарачэнне 27600 супрацоўнікаў.
Зараз у кампаніі працуе 102 тысячы чалавек. Будуць скарочаныя 13 тысяч пенсіянераў, 5,5 тысяч супрацоўнікаў перадпенсійнага веку і 9 тысяч чалавек працаздольнага ўзросту. Некаторым з іх абяцаюць працу ў 2012 годзе, калі адкрыецца новая вытворчая лінія.
Пакуль прадпрыемства працуе ў адну змену і загружанае на 65%.