Беларусь разлічвае атрымаць 53,3 млн еўра прыбыткаў ад правядзення Чэмпіяната свету па хакеі ў 2014 годзе ў Мінску.
Продаж білетаў мае прынесці каля 10,5 млн еўра, астатнія грошы плануецца атрымаць ад турыстаў, што прыедуць у Беларусь.
Прыбытак ад тэлетрансляцый і рэкламы, на жаль, прыйдзецца аддаць Сусветнай федэрацыі хакея.
Пралічаныя і выдаткі. Яны складуць 8 млн еўра. З іх возьме на сябе 4,5 млн бюджэт, астатнія — з іншых крыніцаў.
Такім чынам, планаваны прыбытак складзе 45 млн еўра.