Як паведамілі ў аддзеле агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, трагедыя адбылася ў 5 гадзін раніцы 23 верасня.

На 216‑м кіламетры аўтадарогі Мінск — Гомель кіроўца аўтамабіля «Фольксваген» учыніў наезд на пешахода, 40‑гадовага жыхара вёскі Каратковічы Жлобінскага раёна.

Ад удару пешахода адкінула на сустрэчную паласу руху, дзе на яго быў учынены паўторны наезд аўтамабілем «Аўдзі».

Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы ДТЗ.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0