Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандр Шпілеўскі.

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандр Шпілеўскі.

24 верасня старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандр Шпілеўскі пацвердзіў інфармацыю пра атрыманае ад ўраду заданне па продажы за мяжой айчынных тавараў.

Але пры гэтым ён падкрэсліў, што ягонае ведамства не займаецца непасрэдна продажам. Мытны камітэт нічога не прадае, ён толькі спрыяе арганізацыі продажаў тавараў айчыннай вытворчасці, вырашае пытанні, звязаныя з пасярэднікамі, заявіў А. Шпілеўскі.

Сярод мерапрыемстваў, якія мусяць паспрыяць айчынным вытворцам, старшыня камітэту назваў арганізацыю выставаў. Ён запэўніў, што мытны камітэт справіцца з ускладзенай на яго задачай, а магчыма нават і перавыканае заданне.

Нагадаем, што ў пачатку жніўня сілавыя ведамствы краіны – МУС, КДБ, МНС, Мінабароны, Дзяржаўны памежны камітэт, Дзяржаўны мытны камітэт і Міністэрства юстыцыі атрымалі рэкамендацыю ўраду прадаць да канца года «аналагічным ведамствам» за мяжой партыю айчынных тавараў. Паводле дакумента, нашым мытнікам рэкамендавана было паспрабаваць прадаць сваім замежным калегам 700 тон буракоў і морквы, 200 т каўбасы, 40 тысяч штук «кашуль мужчынскіх тэкстыльных», 50 тысяч штук «бялізны сподняй мужчынскай трыкатажнай», 15 тысяч параў гумовага абутку і г.д.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?