Работніца Мінскага трактарнага завода загінула ад апёкаў расплаўленым металам.
Трагедыя здарылася на плавільным участку ліцейнага цэха №2, калі па монарэйцы рухаўся вазок з кабінай кіравання, што перавозіла расплаўлены метал.
З нявысветленай пакуль прычыны вазок з'ехаў з рэйкі і перакуліўся.
Машыніст вазка атрымала 100% апёкаў цела 3‑4 ступені і праз некалькі гадзін памерла ў бальніцы.