31 ліпеня ў суд Цэнтральнага раёну Менску выкліканыя сьведкі ў справе «Партнэрства». Хоць працэс закрыты, ад раньня каля будынку суду (вул. М.Багдановіча, 10) сабраліся сваякі, журналісты, сябры і калегі абвінавачаных. Сярод іх лідэр АГП Анатоль Лябедзька. Да суду таксама прыбылі прадстаўнікі місіі АБСЭ ў Беларусі і амэрыканскага пасольства.

Па-ранейшаму, Цімоха Дранчука, Эніру Браніцкую, Міколу Астрэйку і Аляксандра Шалайку, калі іх выводзяць у дварэ суду ў кайданках з аўтазака, сабраныя сустракаюць воплескамі. Міліцыя пры гэтым засланяе маладзёнаў. Каля суду стаіць браніраваны МАЗ і дзяжураць супрацоўнікі ў цывільным.

Прэс-служба АГП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0