Для беларускіх заўзятараў, якія жадаюць наведаць матч адборачнага раўнду Чэмпіянату свету па футболе Англія — Беларусь, Футбольная асацыяцыя Англіі выдзеліла месцы ў 116‑м сектары стадыёна «Уэмблі». Кошт білета складае 253 тыс. рублёў (каля 57 фунтаў), паведамляе сайт Беларускай федэрацыі футбола.
Заяўкі на набыццё білетаў можна скіроўваць на [email protected] ці [email protected].
Аплата прымаецца да 30 верасня.
Але сюды не ўлічаны пералёт (ці пераезд) да Брытаніі, грошы за візу.
Кампанія «Юнімір», створаная пры БФФ, прапануе выезд у Брытанію з вылетам з Мінска і пражываннем у трохзоркавым гатэлі ў цэнтры брытанскай сталіцы за 670 еўра.
Выезд з Варшавы (і пражыванне ў хостэлі) — куды танней.
0
0
0
0
0
0