10 кастрычніка а 11‑й гадзіне ў межах святкавання дзесяцігоддзя існавання Віцебскай дыяцэзіі адбудзецца кансэкрацыя касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску.

Гэта святыня — першая, з пабудаваных у абласным цэнтры за 124 гады. Да гэтага ў Віцебску была перабудавана і кансэкравана катэдра святой Барбары ў 1885 г.

Цырымонію кансэкрацыі новай каталіцкай святыні ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Марцін Відавіч. Гамілію падчас урачыстай святой Імшы прамовіць старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Напярэдадні, 9 кастрычніка, адбудзецца навуковы сімпозіум на тэму Божай міласэрнасці, у якім прымуць удзел усе навучэнцы абедзвюх семінарый, што дзейнічаюць у Беларусі.

Catholic.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0