Прагноз надвор’я ў Беларусі на 26 — 28 верасня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 26 верасня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Па паўночна‑ўсходняй палове краіны месцамі кароткачасовыя дажджы. Раніцай па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці слабы туман. Вецер заходні 5—10 м/с, у асобных раёнах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—12°C, днём плюс 12—17°C, па паўднёвым захадзе да плюс 19°C.

26 верасня ў Мінску воблачна з праясненнямі. Ноччу невялікі кароткачасовы дождж, днём без істотных ападкаў. Вецер заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—11°C, днём плюс 14—16°C.

27 верасня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўночным усходзе невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер заходні, паўднёва‑заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—13°C, днём плюс 14—20°C, па паўднёвым захадзе да плюс 22°C.

У Мінску 27‑га воблачна з праясненнямі. Без ападкаў. Вецер заходні, днём паўднёва‑заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—12°C, днём плюс 15—17°C.

28‑га ў Беларусі пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва‑заходні 6—11, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—12°С, днём плюс 16—21°С, па поўдні да плюс 23°С.

БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0