Сёньня ажно два гвазды 15-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе.

У Барысаве БАТЭ прымае на сваім полі ждановіцкую «Дарыду». Абедзьве каманды лідзіруюць у чэмпіянаце, маючы па 28 пунктаў. Пачатак а 19-й. Цана квітка – 4 тыс.

У Салігорску «Шахтар», леташні чэмпіён краіны згуляе зь менскім «Дынама». У чэмпіянаце каманды займаюць адпаведна, чацьвертае і трэцяе месцы (26 балаў мае «Шахцёр», 27 пунктаў – «Дынама»). Пачатак а 17.30. Цана квітка – 4 тыс.

Сёньня таксама згуляюць «Дынама» (Берасьце) – «Нёман» (Горадня). Пачатак а 19-й.

«Лякаматыў» (Менск) – «Тарпэда» (Жодзіна). Матч пройдзе на гарадзкім стадыёне Маладэчна. Пачатак а 17-й

«Гомель» – «Дняпро» (Магілёў). Пачатак а 19-й.

На ўсялякі выпадак - і ў Барысаве, і Гомелі, і Маладэчне, і Салігорску - вазьміце з сабой на стадыёны парасон. Сіноптыкі абяцаюць дождж.

Наша Ніва

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0