Дэпутаты Сойму Польшчы ўхвалілі закон пра абавязковую хімічную кастрацыю педафілаў.

Цяпер такія злачынцы могуць добраахвотна пагадзіцца на прымяненне апаратаў, што зніжаюць іх лібіда, але новы закон зробіць яго абавязковым для асобаў, прызнаных вінаватымі ў згвалтаванні дзяцей да 15 гадоў ці блізкіх сваякоў.

Супраць прыняцця закона прагаласавалі толькі тры дэпутаты.

Закон таксама прадугледжвае павелічэнне тэрмінаў турэмнага зняволення для педафілаў і асобаў, вінаватых у інцэсце. Паводле новага закона любое апраўданне педафіліі лічыцца крымінальным злачынствам і караецца турэмным зняволеннем тэрмінам да двух гадоў.

Новы закон павінен быць ухвалены Сенатам ды падпісаны прэзідентам Лехам Качыньскім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?