Сустрэча кіраўніка Беларусі з Патрыярхам прайшла ў «цёплай сяброўскай атмасферы». Але на адну з ініцыятыў Аляксандра Лукашэнкі кіраўнік РПЦ адрэагаваў вельмі рэзка.

Як вядома, кіраўнік Беларусі падчас красавіцкага візіта ў Ватыкан публічна выступіў з ініцыятывай арганізаваць сустрэчу Патрыярха з Папам Рымскім у нашай краіне.

«Сёння ёсць унікальны шанец зблізіць нашы пазіцыі», — аптымістычна сцвярджаў тады Аляксандр Лукашэнка.

Безумоўна, журналісты не маглі не пацікавіцца ў Патрыярха Кірыла, што ён думае пра высілкі Лукашэнкі ў справе арганізацыі сустрэчы кіраўніка РПЦ і пантыфіка.

Адказ маскоўскага госця аказаўся ашаламляльным.

Кірылу нічога не каштавала дыпламатычна зманеўраваць, заявіўшы, што ён высока цэніць старанні кіраўніка Беларусі. У скрайнім выпадку, можна было сказаць нешта нейтральнае «на ўся Воля Боская». Але…

— Пра гэтыя высілкі я нічога не ведаю, — адрэзаў Патрыярх.

І больш развіваць гэту тэму не стаў.

Такі адказ цяжка расцаніць інакш, як аплявуху асабіста Лукашэнку. Атрымліваецца, што кіраўнік РПЦ папросту не разгледзеў тытанічных высілак кіраўніка Беларусі па збліжэнні праваслаўнай і каталіцкай цэркваў.

Насамрэч Кірыл хітруе. Патрыярх не можа не ведаць пра ватыканскія заявы Лукашэнкі. Аднак, мяркуючы па ўсім, у вярхах РПЦ гэта ініцыятыва выклікала толькі раздражненне. Таму Кірыл дэманстратыўна праігнараваў прапанову кіраўніка Беларусі. Выразна кантрастуе з адказам Патрыярха каментар Пантыфіка (у пераказе Аляксандра Лукашэнкі). Папа Рымскі куды больш лаяльна паставіўся да ідэі кіраўніка Беларусі.

‑‑ Я бачыў яго зацікаўленасць, ‑‑ адзначыў у красавіку Аляксандр Лукашэнка. — Ён сказаў мне: Госпад, магчыма, адчыніць гэтыя дзверы, і ў хуткім часе сустрэнемся.

Ян Буян, Салідарнасць

Глядзі таксама:
Патрыярх Кірыла: Незалежнасць Беларусі — «задума і Божага промыслу» + фоты Юліі Дарашкевіч
Бенедыкт XVI у Беларусь не прыедзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0